01.10.2025. Тры новыя кнігі ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Учора стала вядома, што 26 верасня Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і дадало тры новыя кнігі:

  • Тимоти Снайдер, «Про свободу» (Киев: «Наш формат», 2023(?))
  • Валянцін Акудовіч, «Код адсутнасці» («Логвінаў»)
  • Валянцін Акудовіч, «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» («Логвінаў»)

Сярод гэтых кніг – пераможца найбуйнейшай беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2023 год«за змястоўную і шырокую панараму беларускага інтэлектуальнага жыцця» быў ўганараваны аўтар кнігі «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» Валянцін Акудовіч.

Нагадваем, што ўнясенне кнігі ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» цягне за сабой жорсткія прававыя наступствы, у тым ліку адміністрацыйную адказнасць за выраб, выданне, захаванне або перавозку забароненай кнігі. «Забароненыя дзеянні» на практыцы кваліфікуюцца неабгрунтавана шырока. Санкцыі вар’ююцца ад буйных штрафаў да адміністрацыйнага арышту, што робіцца стрымальным фактарам для аўтараў, выдаўцоў і чытачоў.

Больш падрабязна пра юрыдычныя наступствы вы можаце прачытаць тут.