29 верасня Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і дадало тры новыя кнігі:
- Валер Гапееў, «Вольнеры. Прадвесце» («Янушкевіч», 2023)
- Валер Гапееў, «Вольнеры. Бясконцы дзень» («Янушкевіч», 2024)
- Douglas E. Nash & Remy Spezzano, Kampfgruppe Mühlenkamp 5. SS-Panzer Division “Wiking”, Eastern Poland, July 1944 (2020)
Сярод гэтых кніг – фіналіст найбуйнейшай беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2023 год: Валер Гапееў з кнігай «Вольнеры. Прадвесце», выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
Нагадваем, што ўнясенне кнігі ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» цягне за сабой жорсткія прававыя наступствы, у тым ліку адміністрацыйную адказнасць за выраб, выданне, захаванне або перавозку забароненай кнігі. «Забароненыя дзеянні» на практыцы кваліфікуюцца неабгрунтавана шырока. Санкцыі вар’ююцца ад буйных штрафаў да адміністрацыйнага арышту, што робіцца стрымальным фактарам для аўтараў, выдаўцоў і чытачоў.
Больш падрабязна пра юрыдычныя наступствы вы можаце прачытаць тут.