13 лістапада Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і дадало дзве новыя кнігі:
- Саша Філіпенка, «Чырвоны крыж» (Кракаў: «Gutenberg», 2025)
- Саша Філіпенка, «Слон» (Кракаў: «Gutenberg», 2025)
Саша Філіпенка – беларускі пісьменнік, журналіст, тэлевядучы, сябра Беларускага ПЭНа. Аўтар раманаў «Слон», «Чырвоны крыж», «Цкаванне», «Былы сын», «Задумы», «Вяртанне ў Астрог», «Крэмулятар», а таксама шэрагу апавяданняў і п’ес. Лаўрэат розных літаратурных прэмій, яго кнігі сталі бестсэлерамі ў Германіі і Нідэрландах, а таксама былі рэкамендаваныя кніжным блогам Опры Уінфры.
Кнігі Сашы Філіпенкі раней трапілі ў спіс кніг, «шкодных нацыянальным інтарэсам».

«Слон»
«Насамрэч гэтая кніга пра тое, што людзі баяцца жыць, баяцца змагацца, баяцца выказвацца, баяцца быць падобнымі да сваіх маці, баяцца ўпасці з каня, баяцца прызнаваць відавочнае, баяцца парваць з наркаманам, баяцца пакутаваць, баяцца трапіць у аварыю, баяцца паставіць коску не там, баяцца быць чулымі, баяцца арандатараў, баяцца медуз, баяцца спяваць на вуліцы пры мінаках і не аплачваць праезд, баяцца дыхаць, баяцца спазніцца, баяцца прыйсці раней, баяцца сыходзіць з дрэннай п’есы ў сярэдзіне спектакля, баяцца памыліцца, баяцца ўказаць на памылку, баяцца верыць, баяцца крытыкаў і каментатараў, баяцца хадзіць на бацькоўскія сходы, баяцца абараняць свае межы, баяцца не баяцца, баяцца ўладкавацца на працу, баяцца стрэмкі, баяцца турбулентнасці, баяцца, што яна ніколі больш не патэлефануе, баяцца, прызнацца, што ён усё ж такі той, хто ёй трэба, баяцца вайны, баяцца падацца чуллівымі, баяцца перасаліць, баяцца гаварыць на іншай мове з памылкамі, баяцца эскалатараў, баяцца, што не ўстане, баяцца будзе недастаткова цвёрдым, што іншы зробіць гэта лепш, баяцца быць сумленнымі, баяцца прачытаць тое, што ён напісаў, баяцца адкладваць дрэнныя кнігі, баяцца прапусціць удар, баяцца сфальшывіць і баяцца па-сапраўднаму кахаць».
Купіць кнігу на сайце выдавецтва
Спампаваць бясплатна ў фармаце pdf

«Чырвоны крыж»
«Чырвоны крыж» — гэта гісторыя пра памяць і забыццё. Малады футбольны арбітр Аляксандр, Саша, прыязджае ў Мінск, каб паспрабаваць збудаваць наноў жыццё, разламанае напалам воляй абыякавага лёсу. І спатыкае тут жанчыну, дзевяностааднагадовую Таццяну Аляксееўну, якая выжыла ў сталінскім тэроры з надзеяй рана ці позна задаць пару пытанняў Богу.