Стала вядома, што 13 сакавіка 2026 года ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» былі дададзеныя дзве новыя кнігі:
- Павел Антипов, «Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать» («Мяне Няма», 2025)
- Юрий Фельштинский, «Беларусь Натальи Радиной. Журналистка против диктатора» («ISIA Media Verlag», 2025)
Нагадваем, што ўнясенне кнігі ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» цягне за сабой жорсткія прававыя наступствы, у тым ліку адміністрацыйную адказнасць за выраб, выданне, захаванне або перавозку забароненай кнігі. «Забароненыя дзеянні» на практыцы кваліфікуюцца неабгрунтавана шырока. Санкцыі вар’ююцца ад буйных штрафаў да адміністрацыйнага арышту, што робіцца стрымальным фактарам для аўтараў, выдаўцоў і чытачоў.
Больш падрабязна пра юрыдычныя наступствы вы можаце прачытаць тут.