26.02.2026. Новая кніга ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Сёння стала вядома, што 18 лютага 2026 года рашэннем суда Партызанскага раёну г. Мінска ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» была дададзеная новая кніга:

Гэта гісторыя для дзяцей пра дыназаўра Джа, які збіраў дзівосныя рэчы: пёркі, ракушкі, камяні. Яго родны востраў захапілі жорсткія монстры, якія занялі найлепшыя для пражывання мясціны і забаранілі памятаць пра мінулае. Аднак жа Джа паміж спакоем і змаганнем выбраў барацьбу, і ўрэшце захопнікам давялося хавацца па слізкіх норах.

Нагадваем, што ўнясенне кнігі ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» цягне за сабой жорсткія прававыя наступствы, у тым ліку адміністрацыйную адказнасць за выраб, выданне, захаванне або перавозку забароненай кнігі. «Забароненыя дзеянні» на практыцы кваліфікуюцца неабгрунтавана шырока. Санкцыі вар’ююцца ад буйных штрафаў да адміністрацыйнага арышту, што робіцца стрымальным фактарам для аўтараў, выдаўцоў і чытачоў.

Больш падрабязна пра юрыдычныя наступствы вы можаце прачытаць тут.