30 верасня 2025 года ў спіс друкаваных выданняў, якія, паводле версіі ўладаў, «могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь», дадаліся 32 новыя кнігі, у тым ліку дзве кнігі сябра Беларускага ПЭНа Сашы Філіпенкі:
- «День мёртвых. Книга с увлекательными заданиями», сост. С.А.Станкевич
- «Слон», Саша Филипенко
- «Красный крест», Саша Филипенко
- «Утка, смерть и тюльпан», Вольф Эрльбрух
- «Солдатик», Кристина Беллемо
- «Маленький крот, который хотел знать, кто наделал ему на голову», Вернер Хольцварт, Вольф Эрлбрух
- «Тайная жизнь пуков и отрыжки», Мариона Толоза Систере
- «Кошмары Аиста Марабу», Ирвин Уэлш
- «Сексуальная жизнь сиамских близнецов», Ирвин Уэлш
- «На игле», Ирвин Уэлш
- «Клей», Ирвин Уэлш
- «Порно», Ирвин Уэлш
- «Тупая езда», Ирвин Уэлш
- «Резьба по живому», Ирвин Уэлш
- «Джинсы мертвых торчков», Ирвин Уэлш
- «Эйсид-хаус», Ирвин Уэлш
- «Три истории о любви и химии», Уэлш Ирвин
- «18+». Часть первая, Наташа Гейден
- «Мой полицейский», Бетан Робертс
- «Бастард фон Нарбэ», Наталья Игнатова
- «Неправильное воспитание Кэмерон Пост», Эмили М.Дэнфорт
- «Девушка из Дании», Дэвид Эберсхофф
- «Неоправданная жестокость. Впечатлительным НЕ читать», Моршенюк Вл.Як.
- «Белая дорожка, черная судьба», Леонид Сухоруков
- «Страх и отвращение в Лас-Вегасе», Хантер С. Томпсон
- «Героин», Пьонтек Томаш
- «0,5», Валерий Шпякин
- «Голый завтрак», Уильям Берроуз
- «Дикие», Рори Пауэр
- «Совершенно не обязательные смерти», Дейрдре Салливан
- «Все оттенки голубого», Рю Мураками
- «Караоке», Рю Мураками
Увесь спіс ёсць на нашым сайце.
Саша Філіпенка – беларускі пісьменнік, журналіст, тэлевядучы. Аўтар раманаў «Слон», «Чырвоны крыж», «Цкаванне», «Былы сын», «Задумы», «Вяртанне ў Астрог», «Крэмулятар», а таксама шэрагу апавяданняў і п’ес. Лаўрэат розных літаратурных прэмій, яго кнігі сталі бестсэлерамі ў Германіі і Нідэрландах, а таксама былі рэкамендаваныя кніжным блогам Опры Уінфры.
Кнігі Сашы Філіпенкі, якія трапілі ў спіс кніг, «шкодных нацыянальным інтарэсам»:
«Слон»
«Насамрэч гэтая кніга пра тое, што людзі баяцца жыць, баяцца змагацца, баяцца выказвацца, баяцца быць падобнымі да сваіх маці, баяцца ўпасці з каня, баяцца прызнаваць відавочнае, баяцца парваць з наркаманам, баяцца пакутаваць, баяцца трапіць у аварыю, баяцца паставіць коску не там, баяцца быць чулымі, баяцца арандатараў, баяцца медуз, баяцца спяваць на вуліцы пры мінаках і не аплачваць праезд, баяцца дыхаць, баяцца спазніцца, баяцца прыйсці раней, баяцца сыходзіць з дрэннай п’есы ў сярэдзіне спектакля, баяцца памыліцца, баяцца ўказаць на памылку, баяцца верыць, баяцца крытыкаў і каментатараў, баяцца хадзіць на бацькоўскія сходы, баяцца абараняць свае межы, баяцца не баяцца, баяцца ўладкавацца на працу, баяцца стрэмкі, баяцца турбулентнасці, баяцца, што яна ніколі больш не патэлефануе, баяцца, прызнацца, што ён усё ж такі той, хто ёй трэба, баяцца вайны, баяцца падацца чуллівымі, баяцца перасаліць, баяцца гаварыць на іншай мове з памылкамі, баяцца эскалатараў, баяцца, што не ўстане, баяцца будзе недастаткова цвёрдым, што іншы зробіць гэта лепш, баяцца быць сумленнымі, баяцца прачытаць тое, што ён напісаў, баяцца адкладваць дрэнныя кнігі, баяцца прапусціць удар, баяцца сфальшывіць і баяцца па-сапраўднаму кахаць».
Купіць кнігу на сайце выдавецтва
Спампаваць бясплатна ў фармаце pdf
«Чырвоны крыж»
«Чырвоны крыж» — гэта гісторыя пра памяць і забыццё. Малады футбольны арбітр Аляксандр, Саша, прыязджае ў Мінск, каб паспрабаваць збудаваць наноў жыццё, разламанае напалам воляй абыякавага лёсу. І спатыкае тут жанчыну, дзевяностааднагадовую Таццяну Аляксееўну, якая выжыла ў сталінскім тэроры з надзеяй рана ці позна задаць пару пытанняў Богу.