2.09.2025. Адкрыццё выставы «Галасы забароненых кніг»

Беларускі ПЭН прэзентаваў выставу, прысвечаную забароненым у Беларусі кнігам, на адкрыцці 91-га Кангрэса Міжнароднага ПЭНа ў Кракаве.

Мы ўдзячныя нашым партнёрам з Польскага і Міжнароднага ПЭНаў за дапамогу ў арганізацыі выставы. Асобна дзякуем усім наведвальнікам за праяўленую салідарнасць і цёплую падтрымку беларусаў у іх змаганні за правы чалавека і культурныя правы.

Забарона кніг – гэта не толькі акт цэнзуры, але і парушэнне права на свабоду слова і на доступ да інфармацыі, замацаванага міжнароднымі дамовамі. Беларускі ПЭН дакументуе кожны выпадак, каб праўда пра культурныя рэпрэсіі была захавана і пачута.

Сёння ў Беларусі:

  • 222+ кнігі забаронены з палітычных і ідэалагічных прычын;
  • 179+ аўтараў пад забаронай;
  • 5 ліквідаваных выдавецтваў за апошнія 5 гадоў;
  • не менш за 40 людзей слова ў няволі.