Беларускі ПЭН прэзентаваў выставу пра забароненыя ў Беларусі кнігі на адкрыцці 91-га Кангрэса Міжнароднага ПЭНа ў Кракаве. Дзякуем PEN International i Polski PEN Club за гэтую магчымасць!
Забарона кніг – гэта не толькі акт цэнзуры, але і парушэнне права на свабоду слова і на доступ да інфармацыі, замацаванага міжнароднымі дамовамі. Мы дакументуем кожны выпадак, каб праўда пра культурныя рэпрэсіі была захавана і пачута.












