Навіны

10.03.2026. Новая кніга ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Сёння стала вядома, што 6 сакавіка 2026 года рашэннем суда Партызанскага раёну г. Мінска ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» была дададзеная новая кніга: «Дневники сотрудника НКВД: документальное разоблачение сталинизма», сост., ред., коммент. Зеленкова А. Нагадваем, што ўнясенне кнігі ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» цягне за сабой жорсткія прававыя наступствы, у тым ліку адміністрацыйную адказнасць за выраб, выданне,

27.02.26. Шаснаццаць новых кніг у афіцыйным спісе «шкодных нацыянальным інтарэсам»

26 лютага 2026 года ў спіс друкаваных выданняў, якія, паводле версіі ўладаў, «могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь», дадаліся 16 новых кніг: 226. «Улыбка – пилигрим души: стихи, переводы» Владимир Хорошко 227. «БДСМ. Бесконечная доброта, сострадание и милосердие» Александр Чащин 228. «Твоя Мари» Марианна Крамм 229. «Уроки во грехе» Пэм Гудвин «Дневник каннибала. История

26.02.2026. Новая кніга ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Сёння стала вядома, што 18 лютага 2026 года рашэннем суда Партызанскага раёну г. Мінска ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» была дададзеная новая кніга: Эліяш Барт «Джа: Легенда аб забраным сэрцы» («Тэхналогія», 2023) Гэта гісторыя для дзяцей пра дыназаўра Джа, які збіраў дзівосныя рэчы: пёркі, ракушкі, камяні. Яго родны востраў захапілі жорсткія монстры, якія занялі найлепшыя для пражывання

Прэм’ера фільма! Belarus. Banned books. Забароненыя кнігі Беларусі

Забарона кніг – гэта не толькі акт цэнзуры, але і парушэнне права на свабоду слова і на доступ да інфармацыі, замацаванага міжнароднымі дамовамі. Беларускі ПЭН дакументуе кожны выпадак, каб праўда пра культурныя рэпрэсіі была захавана і пачута. У фільме мы расказваем пра сітуацыю з забароненымі кнігамі ў Беларусі і па ўсім свеце, пра гісторыю забаронаў

Прэзентацыя выставы «Беларусь. Галасы забароненых кніг» і сустрэча з «забароненым» аўтарам, гісторыкам Алесем Смаленчуком

31 студзеня ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца кароткая прэзентацыя выставы «Беларусь. Галасы забароненых кніг», прысвечанай кнігам і аўтарам, чые творы былі абвешчаныя ўладамі «экстрэмісцкімі», «шкоднымі» або «непажаданымі». Старшыня Беларускага ПЭНа распавядзе, як стваралася выстава, чаму яе прысвяцілі забароненым кнігам і чаму сёння важна выносіць гэтую тэму ў публічную прастору. Будзе прадстаўлены маніторынг парушэнняў культурных правоў

Выстава «Беларусь. Галасы забароненых кніг»

За што ў Беларусі забараняюць кнігі, хто ацэньвае іх «шкоднасць» і як агулам працуе механізм цэнзуры? Дакладных адказаў на гэтыя пытанні мы не маем. Асаблівасць беларускай сітуацыі – у адсутнасці ўцямнага тлумачэння з боку рэпрэсіўных структур. Кнігі знікаюць з бібліятэк, крам, школьных праграм – і разам з імі знікаюць важныя ідэі пра мову, гісторыю, свабоду. 

29.12.25. Пяцьдзясят дзве новыя кнігі ў афіцыйным спісе «шкодных нацыянальным інтарэсам»

29 снежня 2025 года ў спіс друкаваных выданняў, якія, паводле версіі ўладаў, «могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь», дадаліся 52 новыя кнігі: «Наши соседи по планете. Рассказы о диких животных», Боувин Янсен, Лотте Стегман «Папа» Элен Дельфорж, Квентин Гребан «Откуда берутся дети», Кэти Дэйнс «Счастливые родители», Летиция Бурже, Эммануэль Удар «Моя мама», Серван Стефан,

19.11.2025. Дзве новыя кнігі ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

13 лістапада Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і дадало дзве новыя кнігі: Саша Філіпенка, «Чырвоны крыж» (Кракаў: «Gutenberg», 2025) Саша Філіпенка, «Слон» (Кракаў: «Gutenberg», 2025) Саша Філіпенка – беларускі пісьменнік, журналіст, тэлевядучы, сябра Беларускага ПЭНа. Аўтар раманаў «Слон», «Чырвоны крыж», «Цкаванне», «Былы сын», «Задумы», «Вяртанне ў Астрог», «Крэмулятар», а таксама шэрагу апавяданняў і п’ес.

15.11.2025. Рэпартаж з выставы забароненых кніг

15 лістапада 2025 года ў Гданьску была прэзентаваная выстава, прысвечаная забароненым у Беларусі кнігам. Выстава адкрылася ў межах цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця – найбуйнейшай беларускай літаратурнай прэміі. Што ж убачылі ў гданьскім Цэнтры еўрапейскай салідарнасці наведнікі візуальнага праекта, прысвечанага літаратуры, забароненай уладамі Беларусі? Якім было іх прачытанне арыгінальна аформленых постараў і моцнай

03.11.2025. Новая кніга ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Сёння стала вядома, што 3 лістапада 2025 года рашэннем суда Ленінскага раёну г. Магілёва ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» была дададзеная новая кніга: «Вот они, а вот мы. Белорусская поэзия и стихи солидарности», Сост. В. Коркунов. Посл. У. Вериной. (М.: Недовольный, 2021) Раней гэтая кніга была дададзеная ў спіс друкаваных выданняў, якія, паводле версіі ўладаў, «могуць