Сёння стала вядома, што 10 верасня рашэннем суда Заводскага раёну г.Мінска ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» было дададзена тры новыя кнігі:
- Райнер Цительманн, «Гитлер. Мировоззрение революционера» (Москва: «Социум», 2023(?))
- Герман Гот, «Крах операции “Барбаросса”» (Москва: «Яуза-пресс», 2025)
- Вильгельм фон Лееб, Франц Гальдер «Ленинградский “Блицкриг” 1941-1942» (Москва: «Яуза-пресс», 2023)
Нагадваем, што ўнясенне кнігі ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» цягне за сабой жорсткія прававыя наступствы, у тым ліку адміністрацыйную адказнасць за выраб, выданне, захаванне або перавозку забароненай кнігі. «Забароненыя дзеянні» на практыцы кваліфікуюцца неабгрунтавана шырока. Санкцыі вар’ююцца ад буйных штрафаў да адміністрацыйнага арышту, што робіцца стрымальным фактарам для аўтараў, выдаўцоў і чытачоў.
Больш падрабязна пра юрыдычныя наступствы вы можаце прачытаць тут.