03.09.2026. Дзве новыя кнігі ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Як стала вядома Беларускаму ПЭНу, 1 верасня 2026 года суд Ленінскага раёна г. Магілёва прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» дзве новыя кнігі:

Кнігі аб’ядноўвае публікацыя ў Беларускай інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat.org: кніга Анатоля Санаценкі, кніга Анатоля Варшаўскага.

Анатоль Санаценка – паэт, празаік, драматург, перакладчык, рэдактар. Галоўны рэдактар «Бабруйскага кур’ера». Як паэт, празаік і драматург публікаваўся ў мясцовым, рэспубліканскім, а таксама расійскім друку. «Вяртанне на Радзіму» – першая кніга аўтара на беларускай мове. У ёй – пра «Радзіму, жанчыну, каханне»; пра шлях аўтара да беларушчыны; пераклады з Гіёма Апалінэра, дзед і маці якога былі з Беларусі.

Анатоль Варшаўскі – беларускі паэт і перакладчык, які ў 90-2000-я гады жыў і працаваў у Беларусі. У кнізе змешчаны творы розных гадоў гэтага лірычнага паэта, які ўспадкаваў традыцыі беларускай класікі.

Нагадваем, што ўнясенне кнігі ў «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» цягне за сабой жорсткія прававыя наступствы, у тым ліку адміністрацыйную адказнасць за выраб, выданне, захаванне або перавозку забароненай кнігі. «Забароненыя дзеянні» на практыцы кваліфікуюцца неабгрунтавана шырока. Санкцыі вар’ююцца ад буйных штрафаў да адміністрацыйнага арышту, што робіцца стрымальным фактарам для аўтараў, выдаўцоў і чытачоў. Больш падрабязна пра юрыдычныя наступствы вы можаце прачытаць тут.

Мы працягваем дакументаваць кожны выпадак парушэння культурных правоў, каб сведчанні пра гэтыя рэпрэсіі былі захаваныя для гісторыі і будучых юрыдычных ацэнак.