14.08.2026. Шэсць новых кніг у спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Як стала вядома Беларускаму ПЭНу, 12 жніўня 2026 года суд Заводскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» шэсць друкаваныхвыданняў:

Пад забарону трапіла ўжо чацвёртая кніга Паўла Севярынца – «Пакаленьне Маладога Фронту. Гісторыя моладзі, народжанай у 1970 – 1985 гг.». Раней у спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» былі дададзеныя яго кнігі «Каменнае сэрца», «Люблю Беларусь: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі» і «Беларусалім. Кніга другая. Сэрца сьвятла».

Рэдактарам і ўкладальнікам яшчэ адной забароненай кнігі «Быкаў на Свабодзе» з’яўляецца Сяргей Навумчык, аўтар раней забароненых кніг «Дзевяноста другі» і «Дзевяноста трэці».

Пасля рашэння ад 12 жніўня колькасць кніг, забароненых у Беларусі перавысіла 375, а колькасць аўтараў і аўтарак пад забаронай – 311.

Беларускі ПЭН разглядае гэта не як адзінкавы выпадак, а як чарговы эпізод сістэмнай і адвольнай палітыкі культурных рэпрэсій.
Мы заклікаем адмяніць неправамерныя судовыя рашэнні і выключыць выданні са спіса «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Мы працягваем дакументаваць кожны выпадак парушэння культурных правоў, каб сведчанні пра гэтыя рэпрэсіі былі захаваныя для гісторыі і будучых юрыдычных ацэнак.